с 5 по 30 июля
Выстаўка створана па выніках пленэру, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі пленэру выступілі Міністэрства культуры і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. У пленэры прынялі ўдзел 12 беларускіх мастакоў: члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў.
Упершыню прэзентацыя выставы адбылася 11 ліпеня гэтага года ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва ў рамках фестывалю «Славянскі базар». На выстаўцы прадстаўлены трыпціх, створаны дырэктарам і мастаком Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргеем Крыштаповічам, – « Буйничское поле». Свае работы на выставе прадэманструюць восем аўтараў, якія паказваюць трагічныя падзеі на тэрыторыі Беларусі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя адлюстроўвае трагедыю людзей падчас тых жахлівых падзей. Як зазначае Мінкульт, выстава — гэта бясконцая падзяка мільёнам тых, хто змагаўся за нашу будучыню. Важна захоўваць гістарычную памяць, а таксама помніць аб тым, што жыццё загінуўшых працягваецца ў памяці жывых!
Многія мастакі звярнуліся да асэнсавання вобраза дзіцяці-вязня канцэнтрацыйнага лагера — у экспазіцыі прадстаўлены псіхалагічныя партрэты дзяцей, якія бачылі жах вайны, пазбаўленых дзяцінства і вымушаных змагацца за сваё жыццё. Аўтары таксама прадэманстравалі працы-прысвячэнні героям беларускага супраціву. Так, наведвальнікі пазнаёмяцца з манументальным творам, прысвечаным кіраўніку вызваленчай аперацыі «Баграціён» Канстанціну Ракасоўскаму і партрэтам вязня Азарыцкага лагера смерці Уладзіміра Гардзіенкі, які цудам выратаваўся.
На выставе прадстаўлены выявы знакавых мемарыяльных комплексаў, на месцы якіх дзесяцігоддзі таму карнікі стваралі канцэнтрацыйныя і ваеннапалонныя лагеры, спальвалі цэлыя вёскі: «Малы Трасцянец», «Азарычы», «Ала», «Чырвоны Бераг», вёска Боркі і іншыя.
Гэтая выстава — пра трагедыю чалавека падчас вайны. Гэта бясконцая падзяка мільёнам людзей, якія змагаліся за нашу будучыню. Напамін людзям пра тое, як важна захоўваць гістарычную памяць, і пра тое, што жыццё мёртвых працягваецца ў памяці жывых.