«Вітаю цябе, шаноўны Чытач»

У Музеі Славы Магілёўшчыны прайшла літаратурная гасцёўня «Вітаю цябе, шаноўны Чытач», прысвечаная памяці паэта, перакладчыка і грамадскага дзеяча Алеся Мікалаевіча Казекі.
Яго сыход – страта для ўсёй беларускай літаратуры і роднай Магілёўшчыны, але творчасць і духоўная спадчына жывуць у сэрцах прыхільнікаў.
На сустрэчы прысутнічалі родныя і блізкія паэта, прадстаўнікі грамадскай улады, калегі па пяры і прыхільнікі яго творчасці.
У прамовах падкрэслівалі, што Алесь Мікалаевіч быў настаўнікам для моладзі, патрыётам і рупліўцам беларускага слова.
Яго кнігі – «Душы маёй роднік», «Песня роднай зямлі» і іншыя – папоўнілі залаты фонд паэзіі.
Асабліва кранальна гучала згадка пра паэму «Марыйка», дзе з трагічнай сілай апісана гібель вёскі Боркі Кіраўскага раёна. За шматгранны талент і ўклад у славянскую літаратуру Казека ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны і званнем «Чалавек года Магілёўшчыны».
У музеі разгорнута выстава, прысвечаная яго жыццю і дзейнасці: там асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды.
Выстава будзе працаваць да 30 верасня – запрашаем усіх далучыцца да памяці пра славутага земляка